Tikozkij Stilistika zhanr

13
А. М. Цікоцкі СТЫЛІСТЫКА ГАЗЕТНЫХ ЖАНРАЎ Вучэбны дапаможнік Мінск 2002

Transcript of Tikozkij Stilistika zhanr

А. М. Цікоцкі

СТЫЛІСТЫКА ГАЗЕТНЫХ

ЖАНРАЎ

Вучэбны дапаможнік

Мінск2002

2 3

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАДА ВУЧЭБНАГА ДАПАМОЖНІКА

�СТЫЛІСТЫКА ГАЗЕТНЫХ ЖАНРАЎ�

Вывучэнне стылістыкі публіцыстычных жанраў з�яўляецца важнымкампанентам моўнай падрыхтоўкі студэнтаў-журналістаў. Стылістыкажанраў дазваляе азнаёміць студэнтаў з асаблівасцямі газетна-публіцыс-тычных жанраў, якія абумоўлены поліфункцыянальнасцю тэкстаў. Важ-насць выдання практыкума такога тыпу відавочная і тлумачыцца неаб-ходнасцю вызначэння эмпірычнай базы навучання.

Дапаможнік складаецца з шэрагу тэкстаў, якія адносяцца да розныхжанраў публіцыстыкі, і адпаведных заданняў. Заданні падабраны такім чы-нам, каб замацаваць на практыцы атрыманыя студэнтамі тэарэтычныя веды.Прапануецца назваць стылістычныя асаблівасці, уласцівыя таму ці інша-му жанру публіцыстыкі, і ацаніць тэксты з пункту гледжання таго, як гэтыяасаблівасці ў іх праяўляюцца. У некаторых выпадках даецца заданне зрабіцьстылістычную праўку тэксту. Раскрываюцца асноўныя, ключавыя паняццікожнай з вывучаемых тэм, што спрыяе лепшаму засваенню вучэбнагаматэрыялу.

Такім чынам, дапаможнік павінен садзейнічаць практычнаму азнаям-ленню студэнтаў з характэрнымі, найбольш адметнымі асаблівасцямі роз-ных жанраў сучаснай публіцыстыкі.

УДК 301:002.703(075.8)002.5(476)(075.8)ББК 60.56я73 76.02(ЧБЕИ)я73 С 69Р326

А ў т а р - с к л а д а л ь н і кА. М. Цікоцкі, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

факультэта журналістыкі

Р э ц э н з е н т ы:Кафедра социально-экономических дисциплин РИВШ БГУ;кандидат философских наук, профессор А. В. Макаров

канд. илол. наук, доцент В. К. Касько

Рэкамендавана:Редакционно-издательским советом БГУ

_____ 2001 года, протокол № ____Кафедрой пеодической печати

22 марта 01 г., протокол № 7

Стылістыка газетных жанраў. Вучэбны дапаможнік / Склад. А. М. Цікоцкі � Мн.: БДУ, 2002. � 24 с.

ISBN 985-445-476-2.

Дадзены вучэбны дапаможнік складаецца з публіцыстычных тэкстаў,якія адносяцца да розных інфармацыйных і аналітычных жанраў. Дакожнага з тэкстаў прапаноўваюцца адпаведныя заданні. тэкстаўредназначено преподавателям, аспирантам, студентам всех специальностейфакультетов журналистики. Пособие также может быть использовано дляпреподавания социологии на тех факультетах, где эта дисциплина неявляется профилируюо прежде УУУУУУУУУУУ

ууууууууууууууууууууууууууууууууУДК 301:002.703(075.8))ББК 60.56я73

76.02(ISBN 985-445-476-2. © БДУ, 2002

4 5

Асноўным (канструктыўным) прынцыпам мовы газеты з�яўляеццааптымальнае спалучэнне стандартных і экспрэсіўных сегментаў маўлен-ня. Пры гэтым, калі носьбітам моўнага стандарту з�яўляецца нейтральнаеў стылістычных адносінах слова, то характар экспрэсіі можа вар�іравацца ўзалежнасці ад зместу тэксту і жанру, да якога ён адносіцца. Так, у якасціносьбіта экспрэсіі могуць выступаць перыфраза, стылістычна афарбава-нае слова, іншамоўны эквівалент і некаторыя інш. Нельга змешваць па-няцці �моўны стандарт� і �моўны штамп�. Моўны стандарт, як ужо былосказана, мае стылістычна нейтральны характар, з�яўляецца характэрнаймоўнай рысай. Штамп жа па сваім паходжанні � звычайна былая метафа-ра, яго трэба разглядаць як негатыўную з�яву.

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЗАМЕТКА

Інфармацыйная (хранікальная) заметка � адзін з асноўных, найбольшраспаўсюджаных інфармацыйных жанраў. Для яго характэрна гранічнаясцісласць, лаканічнасць пры значнай інфарматыўнай насычанасці, абме-жаванасць ужывання вобразна-выразных адзінак, адсутнасць сродкаўвыражэння адносін аўтара да апісваемага.

Растлумачце характар чаргавання моўнага стандарту і экспрэсііў наступных інфармацыйных заметках (чаргаванне агульнаўжы-вальнага слова (выразу) з кніжным або размоўным сінонімам, інша-моўным або вобразным эквівалентам і г. д.). Як уплывае такое чар-гаванне на характар мовы і стылю гэтых матэрыялаў? Як праяўля-юцца тут характэрныя стылістычныя рысы мовы інфармацыйнайзаметкі? Ці ўдала падабраны загалоўкі да заметак? Зрабіце стылі-стычную праўку гэтых матэрыялаў.

У вяскоўца нібы д�ябал усяліўсяНеверагоднае па жорсткасці здарэнне ўзрушыла 15 лютага вяско-

вы люд у Кукінях, што ў Шчучынскім раёне: ноччу на вуліцы лютавалане толькі вогненая стыхія, але і чалавек, які літаральна ператварыўся ўд�ябла.

Як стала вядома карэспандэнту �Звязды�, дзікае здарэнне адбыло-ся а другой гадзіне ночы. Мясцовы 32-гадовы жыхар, у якога, відаць,адбылася нежартоўная спрэчка з бацькамі, падпаліў іх хлеў. Зразумела,тыя выбеглі з хаты, каб ратаваць дабро.

Аднак тое, што адбылося далей, растлумачыць з чалавечага пунктугледжання ўжо немагчыма: сын нажом нанёс сваім родным колата-рэзаныя раны.Для 70-гадовага мужчыны яны аказаліся смяротнымі, 76-гадовая маці ў вельмі цяжкім стане была дастаўлена ў бальніцу.

Аднак на гэтым спіс ахвяр начнога пабоішча не скончыўся. Дзядулябязлітаснага ўнука, якому было 92 гады, загінуў у агні: полымя перакіну-лася на хату, дзе спаў стары. Не ўдалося ад пажара выратаваць і дом,які згарэў разам з маёмасцю (Звязда,

Пазалацілі ручку...У гарадскі аддзел міліцыі Баранавіч звярнуліся дзве жанчыны, дзеці

якіх былі падмануты цыганкай. Паводле іх слоў, гэта адбылося ў другойпалове дня каля сярэдняй школы № 16.

Дзве дзесяцікласніцы адгукнуліся на прапанову цыганкі паваражыць.У выніку адна з іх аддала махлярцы 10 долараў ЗША і два залатыя пяр-сцёнкі.

Другая школьніца прынесла з дому 10 залатых вырабаў і 3 тысячы123 долары ЗША. У гэты ж дзень ахвярай махляркі стала 70-гадоваяпенсіянерка, якая добраахвотна аддала невядомай жанчыне 1 тысячу310 долараў ЗША для абмену на рублі.

Не выключана, што махляркі знаёмы паміж сабою і разам гастра-лююць па вобласці.

РЭПАРТАЖ

Рэпартаж � інфармацыйны жанр публіцыстыкі, у якім імкненне дастрогай дакументальнасці, фактаграфічнасці, дакладнасці ўраўнаважва-ецца тэндэнцыяй да яркасці, выразнасці выкладу, ад адкрытага выражэн-ня вобраза аўтара � так званага аўтарскага �я�, яго адносін да апісвае-мых падзей.

Адной з асаблівасцей гэтага жанру з�яўляецца выкарыстанне �цяпе-рашняга рэпартажу�. Гэты моўны прыём заключаецца ў тым, што длястварэння �эфекта прысутнасці� чытача пры апісанні падзей, якія адно-сяцца да мінулага, ужываецца цяперашні час.

Прааналізуйце моўна-стылістычную структуру гэтага тэксту. Якспалучаюцца ў ім элементы кніжнай і размоўнай лексікі, сродкі воб-разнасці і выразнасці? Як праяўляюцца ў гэтым матэрыяле харак-

6 7

тэрныя рысы рэпартажу (спалучэнне даставернасці, дакументальнасці зпубліцыстычнай яркасцю, выразнасцю, �цяперашні час� рэпартажу, су-аднесенасць планаў прошлага і цяперашняга часоў рэпартажу? З дапамо-гай якіх сродкаў выражаецца тут аўтарскае �я�?

Дух творчасціАдкрытае акцыянернае таварыства �Керамін� упэўнена ідзе да свай-

го залатога юбілею � 50-годдзя, што будзе адзначацца ў жніўні гэтагагода. Прадукцыю сталічнага прадпрыемства , асабліва керамічнуюплітку, добра ведаюць на ўсёй пастсавецкай прасторы. Больш таго, пасваіх якасцях яна паспяхова канкурыруе з аналагічнымі вырабамі, штопаступаюць у нашы магазіны з заходніх краін. Сёння працаўнікі прадп-рыемства ўжо не думаюць пра хлеб надзённы. Ва ўсякім разе зарплатаў іх � адна з самых высокіх у сталіцы. І жыллё тут будуюць, як некалі ўсавецкія часы, і пра адпачынак людзей таксама дбаюць. На фоне таго,што многія клубы і палацы культуры зачынілі дзверы, а некаторыя ад-дадзены на водкуп бізнесу, тут яшчэ пануе дух песеннага майстэрства інароднай творчасці. І гэта яшчэ раз пацвярджае конкурс калектываўмастацкай самадзейнасці, які пачаўся ў мінулую нядзелю і прысвечанымаючаму адбыцца юбілею.

Дом культуры ААТ �Керамін� у гэты дзень быў перапоўнены. Не толькікрэслы, нават праходы ў зале запоўнены пад завязку. Сёння тут праходзіцьконкурс выканаўцаў сярод цэхаў і іншых творчых падраздзяленняў. Праг-рама разлічана на некалькі гадзін: да ўдзела ў конкурсе заяўлены дэклама-тары, спевакі, музыканты, танцоры... Толькі на першым этапе аглядусамадзейнага мастацтва ўдзельнічае каля паўтары сотні чалавек.

Не можа пакінуць раўнадушным выстаўка аматараў творчасці, шторазмешчана ў фае Дома культуры. Уражвае наведвальнікаў прадстаў-лены дзесяткі розных вырабаў: мастацкая вышыўка, інкрустацыя, жы-вапіс...

Сярод мноства экспанатаў міжволі прыцягвае ўвагу незвычайнаевоінства. На зялёным сукне выстраіліся некалькі дзесяткаў вояў у ста-ражытных даспехах. Злева стаяць нямецкія рыцары, крыжаносцы начале з вярхоўным начальнікам на кані, закаваным у сталёвыя латы, зле-ва � рускія дружынікі. Фігуркі мініяцюрныя � сантыметраў дзесяць увышыню. Але як дакладна перададзены каларыт таго часу, як па-мас-тацку выразна ўвасоблены вобраз кожнага воя. Усе фігуркі адліты сасвінцу, з густам і веданнем гістарычных асаблівасцей пакрыты фарбай.

Тут жа і аўтар гэтай адмысловай калекцыі � абпальшчык цэха № 3Андрэй Шаршавін.

� Я вельмі захоплены нашай гісторыяй, � гаворыць Андрэй Аляк-сандравіч. � Ёсць у маёй хатняй калекцыі фігуркі старажытныхрымскіх вояў, персаў. Але асабліва вабіць мяне гісторыя Айчыны. І ў пер-шую чаргу, тыя падзеі, што звязаны з усталяваннем праваслаўя на Бе-ларусі. Вось і вырашыў узнавіць, што называецца, у натуры незабыўныягістарычныя старонкі, звязаныя са станаўленнем дзяржаўнасці, бараць-бой за незалежнасць. Тут жа, на выставе, � толькі частка таго, штостворана і яшчэ будзе зроблена. Усе мы ў даўгу перад памяццю продкаў.

Нельга адвесці вачэй і ад маляўнічага пано, якое стварыла выхаваль-ніца дзіцячага садка № 49 Наталля Пацалюк. Цяжка перадаць словамі іўражанні ад шматлікіх вышыванак, работ па дрэву. Дарэчы, пра высо-кую якасць экспанатаў гаварыла і старшыня журы Ірына Галуза, якаяпрадстаўляе арганізацыйна-метадычны цэнтр народнай творчасці бе-ларускай сталіцы.

Даўней казалі: будзе хлеб � будуць і песні. Толькі, здаецца, прымаў-ка гэта крыху ўстарэла: хлеба хапае, а вось песень у нашым жыцціштосьці не прыбаўляецца. Я маю на ўвазе не тыя, што ўдзень і ўначыльюцца з экранаў тэлевізараў, часта не закранаючы глыбінных пачуц-цяў, а тыя, якія збліжаюцца, з�ядноўваюць людзей. Ужо не тое, што ўклубах не чутно вясёлых песен � нават за святочным сталом рэдка хтоспрабуе свой голас. Усё замяніла �чароўная� скрынка. Яшчэ не так даў-но агляды калектываў мастацкай самадзейнасці былі масавымі, цяпержа яны сталі ледзь не анахранізмам. А на �Кераміне� ўсё ж засталісяверныя традыцыі: тут клапоцяцца і пра хлеб, і пра песні.

АРТЫКУЛ

Артыкул � адзін з распаўсюджаных жанраў публіцыстыкі. У жанрыартыкула можна вылучыць дзве стылістычныя плыні: 1) прадметна-наву-ковая (апісанне навуковых або грамадскіх праблем) � кніжная абстракт-ная лексіка і фразеалогія, характэрныя граматычныя формы і сінтаксічнаяпабудова; 2) публіцыстычная (папулярызацыя, каменціраванне, публіцыс-тычнае абагульненне � тут побач з кніжнай лексікай і фразеалогіяй ёсцьзначныя ўкрапленні гутарковых слоў, увогуле слоў стылістычна афарбава-ных (метафары, параўнанні, устарэлая лексіка і г.д.). Узаемадзеянне гэтыхдзвюх плыняў і вызначае асаблівасці жанру газетнага артыкула.

8 9

Як вядома, адным з патрабаванняў да мовы СМІ з�яўляецца яе агуль-надаступнасць (камунікатыўная агульназначнасць). У адпаведнасці з гэ-тым любое слова, якое можа паказацца незразумелым, павінна быць пэў-ным чынам растлумачана.

Прачытайце тэкст. Укажыце запазычаныя словы, якія ў ім ужы-ваюцца. Якую функцыю (намінатыўную, экспрэсіўную) яны выкон-ваюць? Адзначце, наколькі апраўдана ў кожным канкрэтным вы-падку выкарыстанне іншамоўнага лексічнага элемента.

Паслы з�ехалі � праблемы засталіся?Пасля тэрміновага ад�езду на кансультацыі паслоў Францыі, Гер-

маніі, Італіі, Грэцыі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінскпаступіла паведамленне аб адкліканні пасла Балгарыі, Часовага Паве-ранага Японіі, пасол Турцыі з�ехала яшчэ раней, а пасол Літвы адбыў уводпуск �без указання даты вяртання�...

Пасля 17 чэрвеня ва ўсіх зацікаўленых асоб склалася ўражанне, штонарэшце дасягнуты ўзаемапрымальны кампраміс у гэтай зацяжной спра-ве: рамонт пачынаўся, але паслы маглі заставацца падчас яго ў сваіхрэзідэнцыях, хаця ім былі абяцаны часам цяжкасці ў сувязі з адключэн-нем вады, электрычнасці і інш. Паслы атрымалі нават спецыяльныя про-пускі ў пасёлак �Дразды�. У мінулую пятніцу ў рэзыдэнцыях былі адклю-чаны вада, электрычнасць, тэлефон, дарогі былі перакапаныя... Пасле-давалі рашучыя пратэсты з Лондана, Бона і іншых сталіц.

У Мінск павінны вярнуцца нашы паслы з краін Еўрасаюза. На думкуЕўрасаюза, яны павінны будуць �перадаць у недвухсэнсоўных выказван-нях адносіны ЕС да апошніх дзеянняў беларускіх уладаў�. Еўрапейскі саюзгатовы аднавіць дыялог з урадамі Рэспублікі Беларусь �толькі пры ўмо-ве, што беларускія ўлады будуць з павагай ставіцца да Венскай канвен-цыі і фундаментальных прынцыпаў, якія рэгулююць дыпламатычныяадносіны і дзейнасць прадстаўніцтваў. �Пасол Беларусі ў ЗША В. Цап-кала цяпер знаходзіцца ў Мінску і, як зазначыў яго калега амерыканскіпасол Д. Спекхард, улады ЗША яго папросяць заставацца ў Мінску, �па-куль будуць працягвацца кансультацыі�.

Замежныя паслы з відавочным сумам пакідалі Мінск, у прыватнасціБернар Фасье прапанаваў на ганку брытанскага пасольства выпіць шам-панскае за хуткае вяртанне. Некаторыя з паслоў мелі зваротныя білетыз непазначанай датай.

Відавочна, што падобнае імклівае развіццё падзей прынесла нямаланапружанасці ў будынак беларускага МЗС. Яно ў той жа дзень распаў-сюдзіла сваю заяву, якая публікавалася 23 чэрвеня. На наступны дзеньудалося даведацца аб ацэнцы сітуацыі і перспектыў яе развіцця з бокуміністра замежных спраў Беларусі Івана Антановіча. Той быў яўна рас-чараваны такім зыходам справы �Драздоў», але зусім не драматызаваўяе: �� Паслы з�ехалі для кансультацый з вялікай помпаю, з шампанскімі выказалі надзею на тое, што яны вернуцца і пачнецца нармальны дып-ламатычны дыялог. У нас жа няма неабходнасці адклікаць сваіх паслоў,і калі нехта з краін, дзе яны акрэдытаваныя, парэкамендуе ім з�ехацьпракансультавацца � мы не будзем пярэчыць. Пакуль жа ніхто з бела-рускіх паслоў не вярнуўся... Гэта не дыпламатычная практыка, гэтабытавая практыка, гэта паслы заключалі дагаворы аб арэндзе, гэтаяны паднялі гэтае пытанне на ўзровень агульнаеўрапейскага скандалу.Мы ж з самага пачатку былі гатовыя да кампрамісу, мы пабудавалі імдом, калі ж яны не хацелі яго, яны маглі здымаць жыллё як нашы дыпла-маты, нарэшце, яны маглі пабудаваць жыллё. За 8 гадоў ні адна заход-няя краіна не пабудавала ў нас ні будынка, ні кватэры. Але я, як міністр,не маю намеру займацца пытаннямі іх бытавога ўладкавання�.

Такім чынам, пэўны перыяд стан адносінаў паміж Беларуссю і буй-нейшымі краінамі свету будзе пагоршаны. Пытанне пакуль толькі ў тым,як доўга гэта працягнецца і якія падыходы будуць у вырашэнні канфлік-тнай сітуацыі. І. Антановіч падкрэсліў, што калі з Захаду паступяцьпрапановы аб сустрэчах з А. Лукашэнкам, прэзідэнт неадкладна будзепраінфармаваны.

Прачытайце тэкст. Прааналізуйце ўжыванне ў ім спецыяль-най лексікі (тэрмінаў і прафесіяналізмаў). Адзначце, ці адпавядаеіх выкарыстанне прынцыпу камунікатыўнай агульназначымасцімовы СМІ.

�Ямал � Еўропа�: прыпынкі на маршыАмаль два гады таму, недзе восенню 1996 года, у рэспубліцы адбы-

лася даволі неардынарная падзея: пачалася пракладка беларускага ўчас-тка супергазаправода �Ямал � Еўропа�.

На мітынгу, прысвечаным закладцы сімвалічнага стыку, прысутні-чалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, кіраўнікрасійскага акцыянернага таварыства �Газпрам� Рэм Вяхіраў, іншыя

10 11

афіцыйныя асобы. І гэта � невыпадкова. Справа ў тым, што гатоў-насць аказаць садзейнічанне ў пракладцы газаправода па сваёй тэры-торыі выказвалі прыбалтыйскія краіны, не супраць была і Украіна. Іёсць за што спрачацца.

Як вядома, за транспарціроўку 1000 кубаметраў газа на адлегласць100 кіламетраў краіна, якая прадстаўляе для гэтага тэрыторыю, маеправа атрымліваць дзесьці 1,8 долара. Пры ўмове, што толькі першаянітка газаправода на нашай тэрыторыі агульнай даўжынёй 575 кіла-метраў згодна прапускаць штогод прыкладна 41 мільярд кубаметраўгазу, рэспубліка будзе мець ад гэтага каля 420 мільёнаў долараў � якразтакую суму за газ мы завінаваціліся Расіі. А яшчэ немалыя сродкі �Газ-прам� будзе вымушаны аплочваць рэспубліцы за эксплуатацыю земель.Нельга скідваць з рахунку тое, што прыкладна 1200 чалавек будзе заня-та на абслугоўванні газаправода. А гэта � дадатковыя рабочыя месцы.Словам, плюсаў у новай справе чакалася нямала.

Кіраўніцтва рэспублікі добра разумее важнасць будоўлі. З першагадня рабілася многае, каб забяспечыць своечасовае завяршэнне ўсіх ра-бот на беларускім участку газаправода. Шчыравалі і самі будаўнікі. Прагэта, дарэчы, не аднойчы паведамлялі сродкі масавай інфармацыі, у тымліку і �Звязда�.

На ўчастку �Нясвіж � Свіслач�, дзе работы вядзе генпадрадчыкЗАТ �Будтрансгаз� зварана і укладзена ў траншэі 108 кіламетраў газа-вых труб дыяметрам 1420 міліметраў. Дарэчы пракладка газавых маг-істраляў падобнага роду ніколі раней ні ў былым Саюзе, ні на пастса-вецкай прасторы не ажыццяўляліся. Давялося нават распрацоўваць но-выя правілы работы на такой магістралі, вырашаць шэраг тэхнічныхзадач. Нядрэнна справіўся з даведзеным заданнем яшчэ адзін генпад-радчык � трэст �Белтрубаводбуд�. На 100-кіламетровым участкупаміж Нясвіжам і Слонімам таксама звараны і укладзены трубы.

Крыху горш ідуць справы на 284-кіламетровай трасе Орша-Бары-саў, дзе зварана толькі 85 кіламетраў труб і ўкладзена ў траншэю каля80 кіламетраў. Яшчэ горш з будаўніцтвам газакампрэсарных станцый.Калі на Нясвіжскай КС выканана недзе каля 56 працэнтаў работ ад іхканкрэтнага кошту, то на некаторых іншых кампрэсарных станцыях,як кажуць, і конь не валяўся. Ды і ўвогуле, на многіх аб�ектах аб�ёмыбудаўнічых работ упалі ў некалькі разоў, а дзе-нідзе і зусім застопарыл-іся. Чаму? Адказ на гэтае пытанне мы і паспрабавалі атрымаць ад ген-падрадчыка � мінскага аддзялення ЗАТ �Будтрансгаз�.

У многім, растлумачылі нам, нізкія тэмпы будаўніцтва звязана з не-дахватам сродкаў. А нядаўна з галоўнай арганізацыі ЗАТ �Будтранс-газ� атрымана распараджэнне аб часовым згортванні работ па КС�Нясвіж� і базе УМГ. Справа ў тым, што спажыўцы газу, у тым ліку іў нашай рэспубліцы, завінаваціліся расійскаму Газпраму велізарную сумугрошай. А гэта арганізацыя якраз і з�яўляецца асноўным заказчыкам.Яна ж аплачвае і за будаўніцтва, і за пастаўку камплектуючых (так утэксце � А. Ц. ). Да таго ж апошнім часам запаволіліся тэмпы будаўн-іцтва газапровада, які праходзіць па польскай тэрыторыі. Туды най-перш і нікіроўваюцца сродкі, што паступаюць з Германіі, іншыя матэ-рыяльныя і грашовыя сродкі. Будаўнікі, вядома, не сядзяць склаўшы рукі.Яны звяртаюцца ў шматлікія інстанцыі, у тым ліку і ў Маскву, з просьбайаб выдзяленні сродкаў і камплектуючых для хутчэйшага завяршэнняработ на гэтым важным для рэспублікі аб�екце.

Прачытайце тэкст, зрабіце яго стылістычны аналіз. Якія тропыў ім ужываюцца? Адзначце лексічныя адзінкі, якія маюць функцы-янальна-стылістычную або эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоў-ку. Як праяўляюцца ў тэксце адметныя рысы мовы СМІ (спалучэн-не інфарматыўнасці і экспрэсіўнасці, сацыяльная ацэначнасць,шматстыльнасць, камунікатыўная агульназначымасць і г. д. ) ?

У чаканні плёну інтэграцыіЯк хутка беларуска-расійская інтэграцыя дасць рэальны плён двум

народам? Для прыкладу, колькі часу спатрэбіцца, каб на тэрыторыіСаюза была ўведзенна адзіная грашовая сістэма? Або за які тэрмін ся-рэдняя зарплата ў Беларусі выраўнуецца з расійскай? Ці � калі ў абедз-вюх краінах-саюзніцах будуць аднолькавыя падаткі, пенсіі, ільготы?

Негледзячы на ўсю інтаграцыйную рыторыку і шумныя прапаган-дысцкія кампаніі апошніх гадоў, адказу на гэтыя зусім не другарадныядля радавых грамадзян пытанні пакуль няма. І вельмі нават можа такздарыцца, што спадзяванні тых, хто разлічваў на імгненны эфект і ма-гічныя ўласцівасці самаго слова �саюз�, акажуцца марнымі.

Для тых, хто здольны адкласці ў бок ружовыя акуляры настальгіі,варта было б звярнуць увагу на адну вельмі паказальную ў гісторыі еўра-пейскай інтэграцыі дату. 16 красавіка 1988 года спаўняецца 50гадоў зчасу заснавання Арганізацыі еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцт-ва (АЕЭС) � фактычна, пачатку доўгага шляху, па якім ішоў стары

12 13

кантынет на працягу ўсіх пасляваенных гадоў, маючы на мэце пабудовуадзінай аб�яднанай Еўропы.

Гэта потым на падмурку АЕЭС, па прапанове франзускага міністразамежных спраў Рабера Шумана (9 мая 1950 г.) быў створаны першынаднацыянальны орган кіравання � Еўрапейскае аб�яднанне вугалю істалі. Пасля спатрэбілася ячшэ сем гадоў для таго, каб 25 сакавіка 1957года быў падпісаны �Рымскі дагавор�: шэсць краін Заходняй Еўропы(ФРГ, Францыя, Італія, Бельгія, Галандыя і Люксембург ) аб�ядналіся ўЕўрапейскую эканамічную супольнасць ( ЕЭС) ці �Агульны рынак�.

�Агульны рынак� напачатку задумваўся як мытны саюз. Краіны�шасцёркі� паэтапна скасавалі мытныя бар�еры ў адносінах паміжсабой, а потым увогуле перасталі кантраляваць унутраныя межы, зра-біўшы іх празрыстымі для руху людзей і капіталаў.

Няцяжка заўважыць, што менавіта на гэтым этапе знаходзіццасёння Саюз Беларусі і Расіі.

Пасля гэтага Еўропе спатрэбілася яшчэ каля Двацацці гадоў, кабпрыйсці да Еўрапейскага парламента, Еўрапейскай камісіі (сваеасаблі-вага аб�яднанага ўрада) і Еўрапейскага суда. І толькі больш як праз со-рак гадоў � 1 студзеня 1999 года з�явіцца адзіная агульная валюта ��еўра�.

На нашых вачах адбываецца імклівае ператварэнне кантынента ўтыя самыя �Злучаныя Штаты Еўропы�, пра якія марылі яшчэ ў ХІХстагоддзі. Прычым у апошнія гады абрысы новай еўрапейскай канфедэ-рацыі праступаюць настолькі рэльефна і відавочна, што з вялікай доляйверагоднасці можна гаварыць пра тое, якім стане аб�яднаны канты-нет на пачатку ХХІ стагоддзя. Ужо ў першым дзесяцігоддзі ЕўрапейскіСаюз, відавочна, будзе аб�ядноўваць мінімум 26 краін з насельніцтвам480 мільёнаў чалавек. Па колькасці насельніцтва, эканамічнаму патэн-цыялу і ёмістасці ўнутранага рынку аб�яднаная Еўропа пераўзыдзе Злу-чаныя Штаты і Расійскую Федэрацыю разам узятыя. Яна стане, ба-дай, галоўнай апорай еўрапейскай бяспекі, самым уплывовым цэнтрамсусветнай палітыкі, без якога прыняцце лёсавызначальных для планетырашэнняў немагчымае. Беларусі на працягу бліжэйшых дзесяцігоддзяўнаканавана быць буферам паміж Еўропай і Расіяй. Якія вынікі гэта можамець для нашай краіны?

Нават калі беларускае кіраўніцтва змірыцца з негатыўным стаў-леннем да свёй палітыкі з боку еўрапейскіх структур, з праявамі ізаля-цыі і дыскрымінацыі � гэта зусім не азначае, што Беларусь натураль-

ным чынам ператворыцца ў востраў на карце кантынента і што такоестановішча будзе захоўвацца на працягу доўгага часу.

Еўропа аказвае і будзе аказваць ціск на беларускае кіраўніцтва, пры-чым не столькі ў імя еўрапейскай будучыні Беларусі, колькі ў інтарэсахуласнай бяспекі. Прычынная сувязь тут вельмі простая. Вось як выка-заўся пра знешнюю палітыку аб�яднанай Еўропы міністр замежныхспраў Германіі Клаус Кінкель, выступаючы з прамовай перад кіраўніцт-вам бундесвера 25 лістапада 1997 года : �Караблі, поўныя албанцаў абокурдаў, якія прычальваюць да берагоў Італіі; больш як 200 тысяч бе-жанцаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Германіі; 130 тысяч чалавек, якіяхадатайнічаюць аб прадстаўленні прытулку (пераважна выхадцаў зКосава), да якіх штомесяц дабаўляецца яшчэ больш як тысяча, нагляд-на дэманструюць: калі ЕС застаненецца востравам стабільнасці пася-род мора бедных і слабаразвітых краін, яго не чакае добрая будучыня.Ён павінен, хоча ён таго ці не, у інтарэсах уласнай унутранай стабіль-насці запоўніць той вакуум дабрабыту, які яго акружае. Гэта даты-чыць і Усходняй Еўропы, і краін Міжземнамор�я.�

Красамоўная дэталь: з таго часу, як пачаўся канфлікт у Югаславіі,адна толькі Германія выдаткавала на ўладкаванне крызісу, урэгуляваннекрызісу і змяншэнне яго вынікаў каля 24 мільярдаў марак. для параўнан-ня: гэта сума прыкладна роўная гадавому валаваму нацыянальнаму пра-дукту Беларусі. Для чаго Бон пайшоў на такія вялізныя, нават па ня-мецкім меркам, выдаткі? Зусім не дзеля прывідных гегеманісцкіх мэтаў,пра якія гавораць камуністы і нацыянал-патрыёты ў Расіі і на балка-нах. Проста мець па суседству з уласнымі межамі некалькі галодных,азлобленых і да зубоў узброеных краін вельмі небяспечна. Яны немінуючаператвараюцца ў крыніцу злачыннасці, масавай нелегальнай эміграцыі,перавалачную базу для наркотыкаў і зброі. Калі своечасова не пагасіцьгэты ачаг (нават цаной значных фінансафых выдаткаў), у перспектывестраты могуць быць непараўнальна больш буйнымі.

З гэтых жа пазіцый вядучыя краіны Еўропы падыходзяць і да ад-носін з Беларуссю. Спецыфічная трактоўка беларускімі ўладамі прын-цыпаў дэмакратыі і народаўладдзя не падабаецца еўрапейскім лідэрамзусім не таму, што яны мараць замахнуцца на суверынітэт Беларусіабо на сферу нападзельнага ўплыву Расіі. Проста там непакояцца, штострымліванне эканамічных рэформаў можа прывесці да дэстабілізацыіў краіне (напрыклад, у выніку зацяжнога эканамічнага крызісу і г. д.)

Хоць, зрэшты, для аб�яднанай Еўропы намнога важней адносіны з

14 15

Расіяй. І менавіта Масква служыць найбольш эфектыўным рычагомціску на Мінск.

Што да беларуска-расійскай інтэграцыі, то ў еўрапейскіх сталі-цах назіраюць за ёй з цікавасцю і без вялікай трывогі. Эпоха імперыймінула. А цягнік еўрапейскай інтэграціі стартаваў з пачатковай стан-цыі на паўстагоддзя раней, чым беларуска-расійскі экспрэс. І вельміможа здарыцца, што Расія сама ў не надта далёкай будучыні станечасткай вялікай Еўропы.

ІНТЭРВ�Ю

Да асноўных асаблівасцей інтрэв�ю адносіцца, па-першае, тое, штояно з�яўляецца вынікам творчасці двух асоб (інтэрв�юэра і інтерв�юіруе-мага), па-другое, тое, што (выключна або пераважна) мае форму простаймовы.

У залежнасці ад колькасці удзельнікаў вылучаюцца інтэрв�ю-дыялогі(пераважная большасць), інтэрв�ю-маналогі і інтэрв�ю-анкеты (адказына загадзя падрыхтаванныя пытанні). У залежнасці ад асаблівасцей зме-сту адрозніваюцца інтэрв�ю-паведамленні і інтэрв�ю-замалёўкі. У пер-шых даюцца новыя звесткі аб тых ці іншых пытаннях, характаразуеццапэўная праблема; у другіх раскрываецца асоба суразмоўцы, перадаеццаяго манера гаварыць, апісваецца абстаноўка, акалічнасці размовы, у не-каторых выпадках � каменціруюцца адказы суразмоўцы.

Прачытайце гэтыя інтэрв�ю. Да якога тыпу (інтрэв�ю-маналог,інтэрв�ю-паведамленне, інтэрв�ю-дыялог, інтэрв�ю-замалёўка, інтэр-в�ю анкета) яны адносяцца? Якая роля рэпарцёра, інтэрв�юера ўгэтых інтэрв�ю, наколькі актыўна ён ўдзельнічае ў размове?

�Самае галоўнае ў рабоце рэстаўратара � зацікаўленнасць...�Недаўна па Беларускаму тэлебачанню між іншым прагучала, што,

маўляў, у нас няма спецыялістаў-рэстаўратараў. Сапраўды, гэтую пра-фесію ў нас нельга назваць распаўсюджанай, аднак у розных установахі арганізацыях па ўасёй краіне працуе некалькі дзясяткаў прафесіяналаўсваёй справы � рэстаўратараў.

Пра асаблівасці іх працы мы і вырашылі пагаварыць з мастаком-рэстаўратарам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры беларусі Сяр-геем Чахоўскім і мастаком-рэстаўратарам Дзяржаўнага музея гісто-

рыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргеем Захаравым.Улічваючы, што ваша прафесія, скажам так, не самая масавая,

калі ласка, як увогуле становяцца рэстаўратарамі, дзе на іх вучаць?Якімі шляхамі асабіста вы прыйшлі да яе?

Чахоўскі: Яшчэ ў школе мяне пачала цікавіць гісторыя, калі я су-тыкнуўся з разыходжаннем таго, што выкладалі і тым, што ўдавалася�памацаць сваімі рукамі. Ды і падчас службы ў арміі быў тэрмін паду-маць не толькі пра справы вайсковыя. Перад арміяй я працаваў на Мінскімгадзіннікавым заводзе слесарам-інструментальшчыкам, у прыватнасці,займаўся апрацоўкай металу. Доўгі час прыходзіў вось у гэтую майстэр-ню да першага рэстаўратара музея, які працаваў тут з моманту ягоз�яўлення, і працаваў не за грошы, а з-за ўласнай цікавасці. Памятаю,была вялікая калекцыя неапрацаваных самавараў � каля 60 адзінак, паслярэстаўрацыі атрымалася цэлая экспазіцыя. Хаця зараз я на гэтыя са-мавары (смяецца) не магу глядзець. Пабачыўшы маю працу, на гэтаемесца мяне і рэкамендаваў колішні рэстаўратар музея. А ўвогуле па гэ-тай прафесіі рыхтуюць спецыялістаў у Мірскім вучылішчы рэстаўра-тараў, у прыватнасці, па рэстаўрацыі мэблі. Праўда, амаль усе наву-чэнцы пасля атрымання дыплома некуды знікаюць.

Захараў: У мяне цікавасць да працы рэстаўратара прачнулася пад-час спартыўных збораў у Свярдлоўску. Побач з гасцініцай, дзе мы жылі,разбуралі стары дом і кожнаму, хто цікавіўся, раздавалі самавары. Спа-дабалася прыгожая рэч і я ўзяў яе на сябе, праўда, зараз самавары так-сама не выношу. З гэтага, а таксама з-за цікаўнасці да гісторыі ўсё іпачалося. Скончыў гістфак БДУ, праўда, там толькі нядаўна пачалічытаць кароткі курс рэстаўратара. Падчас маёй спецыялізацыі на ка-федре археалогіі матэрыялы па рэстаўрацыі нам падаваліся амаль вык-лючна ў кантэксце кансервацыі знаходак.

Пры раскопках многія рэчы ад удзеяння паветра пачынаюцьімкліва разбурацца, таму іх трэба хутка закансерваваць. нават заразрабоце па металу, рабоце з жывапісам увагі і часу амаль не падаецца.Усё гэта я спасцігаў, калі з першага курса пачаў прыходзіць у май-стэрню музея. тут жа сутыкнуўся з рэстаўрацыяй мэблі.

Чахоўскі: Гэта ў нас была цікавая гісторыя. У Навагрудку адкры-ваўся музей Адама Міцкевіча, аднак мясцовыя музеі не змаглі асаблівадапамагчы з экспанатамі. Тады шмат чаго прывезлі з Польшчы і аддаліў рэстаўрацыю ў Мірскае вучылішча. Калі палякі паглядзелі на вынікірэстаўрацыі, то схапіліся за галаву, бо работа была выканана вельмі

16 17

прымітыўна: ачышчана і заліта лакам без захавання тэхналогій. Уба-чыўшы нашу работу па дрэву перадалі мэблю на рэстаўрацыю нам. Працабыла вельмі цікавая, хаця і вельмі складаная, бо давялося адрэстаўры-раваць усю мэблю ў музеі Міцкевіча.

Усе рэчы былі адноўлены з захаваннем духа эпохі.Што, на ваш погляд, самае галоўнае ў прафесіі рэстаўратара?Чахоўскі: Зацікаўленаць, бо заўсёды існуе рызыка пайсці лёгкім шля-

хам. Перш-наперш я павінен зразумець экспанат, уявіць канчатковывынік рэстаўрацыі.

Захараў: Трэбы адразу прыняць правільны падыход да рэстаўрацыірэчы. Я, бывае, тыдзень магу яе не чапаць, пакуль у галаве не выспеелагічны ланцужок маіх дзеянняў.

Чахоўскі: Так, складанасць не ў тэхнічным выкананні, а ў выбарыграматнага падыходу. Што такое, скажам, рэстаўрацыя сучаснай па-ляўнічай зброі? Замена дэталяў, новае пакрыццё � галоўнае, каб мелатаварны выгляд і страляла. Але духу часу тут няма. Скажам, зараз урэстаўрацыі знаходзіцца капсульнае ружжо сістэмы Лорэнца � аўст-рыйская мадэль 1854 года. Іржу, агульнае забруджванне трэба ліквіда-ваць, а вось сляды ад асколкаў � ружжо пацярпела падчас рэальнагабою � трэба захаваць. Гэта і ёсць той самы адбітак эпохі, часу, пэў-ных падзей. Дарэчы, рэстаўратары ніколі не разглядаюць зброю ў якасціўласна зброі, з якой можна страляць. Найперш, гэта твор мастацтва,у які ўкладзены перадавыя тэхналогіі, ідэі пэўнай краіны, пэўных канст-руктараў. Амерыка � гэта адно, Германія � другое, СССР � трэцяе.Розныя падыходы, традыцыі.

Калі мы ўжо пра гэта загаварылі, адносна той жа зброі � у чымтут розніцца паміж краінамі?

Чахоўскі: Гэта ўжо філасофія... Скажам, немцы � педанты, яныімкнуліся стварыць ідэальную рэч для ідэальных умоў, забываюцца ча-сам, дзе яе давядзецца выкарыстоўваць. Праўда, трэба аддаць ім на-лежнае, сутыкнуўшыся ў рэальным баі з пэўнай недасканаласцю, яныадразу выпраўлялі пралік. Савецкая зброя � гэта найперш прастатаканструкцыі і надзейнасць у эксплуатацыі. Калі ў нямецкім кулямёцемагло быць да сотні розных дэталяў, дык, напрыклад, славуты кулямётДзегцярова меў літаральна некалькі дэталяў, а быў выдатнай (хаця і зпэўнымі недахопамі) зброяй для свайго часу.

Дарэчы, працягваючы тэму зброі, я чуў, што ў розных краінах існуерозны падыход да захоўвання яе ў калекцыях музеяў...

Чахоўскі: Так, скажам, у брытанскім музеі зброя любога часу зна-ходзіцца ў баявым стане. У любы час з ёй можна паехаць на палігон іправерыць у дзеянні. Такі падыход да захавання зброі немагчымы безвысокаэфектыўнай сістэмы аховы калекцый ў музеях. У нас прынятавыводзіць зброю з баявога стану. Гэта, можа, і правільна, але рабіцьгэта трэба граматна, не рабіць дзіркі, скажам, на кляйме. Інакш рэчгубляе сваю каштоўнасць.

Што асабіста вам найбольш запомнілася з вашай працы?Захараў: Некалькі гадоў таму асобным спецыялізаваным пошука-

вым батальёнам упраўлення па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыныі ахвяр вайны Міністэрства абароны былі знойдзены ў Драздах рэшткі10 тысяч расстраляных чалавек. Трэба было хутка і якасна выканацьработу па рэстаўрацыі разнастайных рэчаў: гадзіннікаў, манет і г. д.

Чахоўскі: У мяне была цікавая работа з медным посудам. Атрыма-лася цэлая экспазіцыя, якую многія адзначылі. У прыватнасці, я выказаўмеркаванне, што яна не павінна была блішчэць � у хатніх умовах жа ўнас посуд чысты, але і не ззяе, таму гэты нюанс рабіў экспазіцыю большнатуральнай.

Пабываўшы ў вашых майстэрнях, я бачыў у кожнага асабістыяневялікія калекцыі розных рэчаў мінуўшчыны. Кожны рэстаўратаряшчэ і калекцыянер?

Чахоўскі: Я не лічу сябе калекцыянерам. Гэта працоўны матэрыял,які часам можа дапаўняць музейную экспазіцыю. Гэтыя рэчы дабытыасабіста мной на рынках ці ў вёсках. Гэта найперш рэчы, якім ніколі ненадавалася належнай увагі, а салдат на фронце меў жа не толькі аўта-мат ці вінтоўку. Вось сапёрныя рыдлёўкі, флягі, кацялкі з Францыі,Польшчы, Італіі, Швецыі, Германіі, СССР. Жыццё байца было немагчы-мым без гэтых дробязяў.

Захараў: Тая ж фляга была ў кожнага салдата, магло быць наватнекалькі. Аднак ні ў нас, ні за мяжой не існуе каталогаў па гэтай тэма-тыцы. Магчыма, гучна будзе сказана, але такім чынам мы імкнёмся не-шта не згубіць, не страціць праз колькі гадоў.

Моладзь цікавіцца прафесіяй рэстаўратара?Чахоўскі: За добры дзесятак гадоў да мяне заходзіла толькі два ча-

лавекі, якія сур�ёзна цікавіліся музеем. Гэта не азначае, што яны хацеліпрацаваць рэстаўратарамі. Можна ствараць нават свой уласны хатнімузей, але трэба ведаць навуковыя падыходы. Інакш кожнага калекцыя-нера, а найчасцей � простага збіральніка рэчаў, можна лічыць музей-

18 19

ным работнікам. Рэстаўратары � творчыя людзі, калі яны бачаць зац-ікаўленага чалавека, ніколі не пашкадуюць часу і намаганняў для кан-сультацый. Было б толькі сапраўднае жаданне.

Вялікі ўраджай яблык дазволіў нават экспартаваць іх за валюту,чаго не было летась.

Зараз і ў будні дзень, і асабліва ў выхадныя ўсе прыгарадныя элект-рычкі і аўтобусы стракацяць ад мноства вёдраў розных памераў і коле-раў, сумак, пакетаў і рукзакоў � гараджане вязуць з вёсак, дачных уча-сткаў сёлетні ўраджай. Кідаецца ў вочы, што сярод агуркоў, першыхпамідораў, кабачкоў, перцаў вельмі шмат яблыкаў. Так сёлетні ўраджайіх вялікі � хапае і сабе, і родным у горадзе, і на продаж. Аб тым, яквядуцца нарыхтоўкі яблыкаў, мы папрасілі расказаць намесніка стар-шыні праўлення Белкаапсаюза Пятра Шульгу.

Нарыхтоўка ідзе на ўзроўні леташняга года. На сённяшні дзень, паапошніх звестках, закуплена ў насельніцтва яблыкаў у межах 20 тысячтон. А ўсяго сёлета падчас нарыхтоўчага сезона плануем закупіць у цэ-лым па краіне 70 тысяч тон. Маю на ўвазе толькі тыя яблыкі, якія ідуцьна прамперапрацоўку � на сок, павідла, пюрэ.

Пётр Аляксандравіч, якія асаблівасці мае сёлетні сезон нарых-тоўкі яблыкаў, акрамя, вядома, добрага ўраджаю?

Дзякуючы яму мы ўжо і тысячу тон яблыкаў накіравалі на экспарт �у Літву. Гэта тая самая асаблівасць, бо летась, напрыклад, яблыкі мыне экспартавалі. У будучым плануем накіраваць за межы Беларусі недзе1 тысячу тон пладоў. Такім чынам і патрэбную валюту заробім.

Дзе нарыхтоўка ідзе больш актыўна? Увогуле � ці пачаўся ўжопік здачы пладоў?

Актыўна, сур�ёзна нарыхтоўка доўжыцца 7�10 дзён. Пік пачнеццаз сярэдзіны жніўня і працягнецца да сярэдзіны верасня � пакуль не пач-нем ужо браць яблыкі на закладку на міжсезонны перыяд. Наконт ак-тыўнасці... Тэрміны выспявання ўсюды розныя. Пакуль больш за іншыхнарыхтавала яблыкаў Брэсцкая вобласць � больш за 8 тысяч тон, Го-мельская � каля 6 тысяч тон.

А колькі пладоў сёлета будзе закладзена на міжсезонны перыяд?Усяго � недзе каля 3 тысяч тон. Асобна, напрыклад, будзе яшчэ

нарыхтавана 800 тон яблыкаў пад замочку. На закладку будзем брацьне толькі свае яблыкі, але і малдаўскія. З Малдавіі пад гэтыя мэты пла-нуем паставіць 2200 тон.

Якія зараз цэны на яблыкі? Ці не зменшацца яны, калі пачнецца

пік нарыхтовак?Прымаем плады па цане ад 25 да 35�40 рублёў за кілаграм. Думаю,

у далейшым закупачныя цэны ніжэй за 25 рублёў за кілаграм не знізяцца.Пётр Аляксандравіч, літаральна кожны год падчас сезона нарых-

товак і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі прадпрыемствы адчуваюць дэ-фіцыт тары, найперш шкляных слоікаў...

Такая праблема ёсць, аднак пакуль яблыкаў яна не датычыць � пла-ды ў асноўным ідуць на сок. Кансервуюцца пакуль агуркі, памідоры. Па-відла ў Рагачове ўвогуле фасуецца ў бляшанкі. Калі гаварыць пра перап-рацоўку, магутнасці ўжо перагружаны, але мы пакуль вытрымліваем.Наш харчовы камбінат працуе ў тры змены. Дарэчы, каля 70 працэнтаўнарыхтовак яблыкаў на перапрацоўку мы аддаем �Белдзяржхарчпра-му�, з якім дамовіліся аб аднолькавых закупачных цэнах па ўсіх аблас-цях. Уся праблема ў грашах...

Затрымак з разлікамі няма?У межах 5�7 дзён. Разлічваемся з насельніцтвам за яблыкі нармаль-

на. Хаця ўсе гавораць пра складанасці з крэдытаваннем пад нарыхтоўкутакіх аб�ёмаў. Сродкі бяром у асноўным з выручкі, бо іншай крыніцы,пакуль ідзе ўборачная, няма.

Параўнайце гэтыя інтэрв�ю. Якія адрозненні ёсць у іх агульнайстылістычнай танальнасці, стылістычнай структуры? У якой сту-пені тут прадстаўлены розныя стылістычныя пласты лексікі(міжстылявая, кніжная, гутарковая, спецыяльная)? Наколькі адпа-вядае тут ужыванне спецыяльнай лексікі прынцыпу камунікатыў-най агульназначымасці?

РЭЦЭНЗІЯ

Слова �рэцэнзія� паходзіць ад лацінскага �recensio� � �прагляд�,�паведамленне�, �водзыў�. Гэта жанр, аснову якога складае водзыў, час-цей за ўсё крытычны, аб літаратурна-мастацкім, навуковым, журналісцкімтворы. У ім выражаюцца адносіны рэцэнзента да апісваемага твора.

Асноўнае адрозненне рэцэнзіі ад іншых газетных жанраў заключа-ецца ў тым, што прадметам рэцэнзіі выступаюць не непасрэдныя фактырэчаіснасці, а інфармацыйныя з�явы � кнігі, брашуры, спектаклі, кінаф-ільмы і г. д. (гл.: А. А. Тертычный. Жанры периодической печати. М.,2000).

20 21

Рэцэнзія, як правіла, разглядае адзін-два творы і дае ім адпаведнуюацэнку, не ставячы перад сабою іншых, больш складаных задач.

Прачытайце рэцэнзію �Беларускі суб�ектывізм�, змешчаную ў газеце�Літаратура і мастацтва�. Ці адпавядае гэты матэрыял жанру рэцэнзіі?Наколькі даступнымі для шырокага чытача з�яўляюцца яго мова і стыль?

Цікавасць людзей да нядаўняга мінулага, да гісторыі, якая тварыласяў іх на вачах, цалкам зразумелая. Тым больш зразумелае іх жаданне асэн-саваць перажытае, падвесці пэўныя вынікі на мяжы стагоддзяў.

У гэтым сэнсе абсалютна бяспройгрышным бачыцца шматтомныпраект �Великие ХХ века� маскоўскага выдавецтва �Мартин�. У межахяго выходзяць як �бульварныя� (�Катастрофы�, �Преступления�, �Скан-далы�), так і �высакалобыя� (�Правители�, �Тайны�, �Ученые� і інш.)тэмы.

Да ліку апошніх трэба аднесці і важкі � каля 28 аўтарскіх аркушаў �том �Великие художники ХХ века�, напісаны і падрыхтаваны сямейнымдуэтам Галіны і Пятра Багданавых. Не адзін год выкладаюць яны ў Бела-рускай Акадэміі мастацтваў і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў.Вядуць як тэарэтычныя, так і практычныя курсы, а таму не даводзіццасумнявацца ў іх кампетэнтнасці. Тым болей, што навуковым кансультан-там гэтага тома з�яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства прарэктар Ака-дэміі мастацтваў Міхась Баразна.

Аўтары-складальнікі даводзяць, і не толькі ў прадмове, што двацца-тае стагоддзе � гэта не толькі стагоддзе вялікіх катастроф, войнаў і рэ-валюцый, гэта таксама і стагоддзе вялікага мастацтва. Лёсы многіх мас-такоў трагічныя. Але і ў самых, здавалася б, песімістычных, трагічныхтворах ёсць высокая прага жыцця. І, мажліва, ў самыя драматычныяімгненні гісторыі менавіта мастацтва дапамагала людзям мінулага ста-годдзя выжыць.

Структура артыкулаў-персаналій у гэтым выданні наступная � по-ўнае імя творцы, гады яго жыцця, прыналежнасць да пэўнай культурыабо культур, віды мастацтва, у якім выключна або пераважна выступаўмастак, выразная самацытата, а потым непасрэдны аповед пра жыццёвыі творчы шлях майстра, ацэнка яго здабыткаў і дасягненняў.

У кнігу ўключаны артыкулы пра больш за сто вялікіх мастакоў двац-цатага стагоддзя. Натуральна, што спіс гэты да пэўнай ступені суб�ек-тыўны. Аўтары ўключылі ў яго майстроў, творы якіх, на іх думку, пера-жылі сваіх стваральнікаў, прайшлі выпрабаванне часам. Гэта архітэкта-ры, графікі, дызайнеры, жывапісцы, керамісты, скульптары. Майстры

манументальнага, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, тэатральныя мас-такі, мэтры фотамастацтва, а таксама гісторыкі мастацтва, крытыкі і наваткуцюр�е. Дзеля зручнасці чытачоў падаюцца яны ў алфавітным парадку� ад Алвара Аалта да Макса Эрнста.

Некаторыя з герояў гэтай кнігі пражылі ў ХХ стагоддзі толькі не-калькі гадоў ці нават месяцаў, як, да прыкладу, Тулуз-Латрэк. Але пат-рапілі на старонкі кнігі, бо створанае імі вызначыла далейшае развіццёмастацтва, а на ідэях іх грунтаваліся цэлыя мастацкія плыні і накірункі.

Вельмі шырокія ў гэтым томе і �геаграфічныя� абсягі � ад нарвеж-ца Эдварда Мунка да венесуэльца Габрыеля Брача, ад мексіканца ХасэАброска да кітайца Цы Байшы.

Аддадзена належнае прадстаўнікам дзвюх, бясспрэчна самых уплы-вовых і самых плённых, мастакоўскіх школ, � французскай і расійскай,рускай. Але разам з тым не абыдзены ўвагаю іншыя браты-славяне. Ся-род іх � паляк Станіслаў Выспяньскі, балгарын Уладзімір Дзімітраў-Майстора, украінец Георгій Нарбут, харват Іван Мештравіч.

Вельмі характэрным для мінулага стагоддзя былі ўзаемапранікненніі ўзаемаўплывы нацыянальных культур. Таму творчасць некаторых мас-такоў, як, да прыкладу, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса або Марка Шага-ла, належаць дзвюм або нават некалькі культурам.

Аўтара тут цягнуць коўдру на сябе, а дакладней, на Беларусь. МаркШагал вызначаны ў падзагалоўку адпаведнага артыкула як беларускі іфранцузскі жывапісец і графік (хаця ізраільцяне і расіяне могуць палі-чыць такое азначэнне няпоўным), бо ўсё жыццё � і нават у Парыжы �пісаў ён свой родны Віцебск.

Фердынанд Рушчыц панайменаваны беларускім і польскім жывапіс-цам, графікам, тэатральным дэкаратарам. Так, вучыўся ён у Пецярбургу,працаваў у Вільні і нават адрадзіў старадаўняе рамяство вырабаў віленскіхвербачак-�казюкасаў�. Але гэта не значыць, што трэба саступаць такуюпостаць расіянам ці літоўцам.

І асобнай падзякі заслугоўваюць складальнікі за тое, што ўключылі ў�залатую� сотню �чыстага� беларуса � жывапісца, графіка і скульптараЯзэпа Драздовіча. А як шмат яшчэ належыць зрабіць па сусветнай �рас-крутцы� гэтага імені, бо не саступае яно па значнасці ні Мікалаюсу Чур-лёнісу, ні Ніка Пірасмані!

Разам з тым думаецца, што значна шырэй мог быць асветлены віцебскіперыяд у творчасці Казіміра Малевіча.

Затое хораша гучаць абзацы пра мастачку Надзею Хадасевіч, жонку

22 23

французскага жывапісца і дэкаратара Фернана Лежэ і стваральніцу ягомемарыяльнага музея.

Фотаздымак, на якім адлюстравана, як гэта сямейная пара гасцюе ўПабла Пікаса ў Валарысе, � адзін з самых дынамічных з сотні іншых,часам рэдкіх і нечаканых, змешчаных у кнізе. Джакома Манцу ў май-стэрні, Рэнэ Магрыт з сабакам, Альфара Сікейрас у турме, анёлападобныАмадэа Мадзільяні, арыстакратычны Міхаіл Врубель, нечакана маладыМікалай Рэрых, падобны да біблейскага прарока Антоніа Гаўдзі...

Дарэчы, можна было б паспрачацца, што больш выразна � здымакабо знакамітыя аўтапартрэты Кэтэ Кольвіц? Аднак фотадакументы �рэч больш бясстрасная, больш аб�ектыўная, а таму, напэўна, і больш пры-датная для выдання біяграфічнага плана.

Як абсалютна натуральны і неабходны ўспрымаецца і �Слоўнік нека-торых тэрмінаў і паняццяў�. У ім не толькі тлумачацца паходжанне і зна-чэнне розных �-ізмаў� � ад абстракцыянізму да экспрэсіянізму. Пада-юцца таксама гісторыя і перспектывы многіх накірункаў і плыняў, выз-начаны найбольш значныя іх прадстаўнікі, што істотна павялічвае коль-касць даследаваных персон, расказана пра пэўныя стылі, тэхнікі, маста-коўскія прыёмы.

Данінаю часу выглядае і надзвычай шырокі спіс крыніц, якія скары-стоўвалі і раяць чытачам аўтары-складальнікі. Гэта не толькі разнамоў-ныя манаграфіі, даследаванні ды газетна-часопісныя публікацыі, але ймультымедыйныя зборнікі, сайты Інтэрнету.

Удзячныя чытачы і карыстальнікі (юзеры, калі працягваць выкарыс-тоўваць камп�ютэрную тэрміналогію), у гэтага выдання несумненна бу-дуць. Будуць хаця б таму, што падобнага � па ахопе матэрыялу, сваеча-совасці і глыбіні яго асэнсавання � раней не выходзіла. Несумненна,зацікавіць гэты том мастакоў, мастацтвазнаўцаў і культуролагаў, студэн-таў і навучэнцаў спецыяльных навучальных устаноў, выкладчыкаў агуль-наадукацыйных школ, усіх, хто цікавіцца культураю ды мастацтвам.

ЛІТАРАТУРА

1. Вакуров В. Н. Образность в публицистике. Вестник МГУ, сер. 10, журналистика,1982, № 4.

2. Вакуров В. Н., Кохтев Н. Н., Солганик Г. Я. Стилистика газетных жанров. М.,1978.

3. Введенская Л. А. Проблема общедоступности языка газеты // Методы иссле-дования журналистики. Ростов на Дону, 1981.

4. Вовчок Д. П. Стилистика газетных жанров. Свердловск, 1976.5. Костомаров В. Г. Русский язык на газетной полосе. М., 1971.6. Тертычный А. А. Жанры периодической печати. М., 2000.7. Цікоцкі М. Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў. Мн., 1971.

Вучэбнае выданне

СТЫЛІСТЫКА ГАЗЕТНЫХ ЖАНРАЎ

Вучэбны дапаможнік

А ў т а р - с к л а д а л ь н і к Цікоцкі Аляксандр Міхайлавіч

Падпісано да друку 2002. Фармат 60х84/16. Папера афсетная.Друк афсетны. Гарнітура Таймс.

Ум. друк. арк. . Ул.-выд. арк. . Тыраж экз. Зак.

Падатковая льгота � Агульнадзяржаўны класіфікатарРэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.600.

Беларускі дзяржаўны універсітэт.Ліцэнзія ЛВ № 315 ад 14.07.98.

220050, Мінск, пр. Ф. Скарыны,4.

Надрукавана ў Выдавецкім цэнтры БДУ.Ліцэнзія ЛП № 284 ад 21.05.98.

220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.